ARTSphera.com.ua продажа и покупка произведений искусства картин работ мастеров

Русский Украинский Английский Немецкий Французский
Зарегистрировано: [1974] мастера, [366] посетителей.
Опубликовано: [32814] работы.

Поиск по:
RSS feed
Последние новости
Музей азиатского искусства Crow демонстрирует современную японскую керамику
Первая персональная выставка новых произведений художника Яна-Оле Шимана в Касмине открылась в Нью-Йорке
Выставка посвящена голове как мотиву в искусстве
МоМА получает большой подарок от работ швейцарских архитекторов Herzog & de Meuron
Выставка отмечает Андреа дель Верроккьо и его самого известного ученика Леонардо
Последние статьи
«Где командовали высшие существа: Генрих Нюссляйн и друзья» открывается в галерее Гвидо В. Баудаха
Новая экспозиция Высокого музея посвящена искусству южных backroads
Выставка в Глиптотеке предлагает скульптурную одиссею 1789-1914 годов
Первая большая ретроспектива американского фотографа Салли Манн отправляется в Хьюстон
Tate Modern открывает крупную выставку работ пионерской художницы Доротеи Таннинг
Neo-Op: выставка Марка Дагли открывается в галерее Дэвида Ричарда
Выставка новых работ американской художницы Кэтрин Бернхардт открывается в Ксавье Хуфкенс
Вид искусства
Живопись(22953)
Другое(3334)
Графика(3261)
Архитектура(1969)
Вышивка(1048)
Скульптура(617)
Дерево(445)
Куклы(302)
Компьютерная графика(281)
Художественное фото(273)
Дизайн интерьера(254)
Церковное искусство(196)
Народное искусство(193)
Бижутерия(119)
Текстиль (батик)(107)
Керамика(105)
Витражи(103)
Аэрография(74)
Ювелирное искусство(66)
Фреска, мозаика(64)
Дизайн одежды(61)
Стекло(57)
Графический дизайн(38)
Декорации(26)
Лоскутная картина(14)
Флордизайн(9)
Пэчворк(4)
Бодиарт(3)
Плакат(2)
Ленд-арт(2)
Театр. костюмы(0)
День рождения
Victoria Zhornik
Елена Шипицова Владимировна
Залим Гетигежев Александрович
Наталья Станкеева Юрьевна
Полезные ссылки
Ежевика - товары для рукоделия
Облако тегов
Система Orphus


Просмотров: 2078

Рэфармацыя і мадэрнізацыя хрысціянскай культуры на Беларусі ў 16 – 1-ай палове 17 стст.


Рэфармацыя і мадэрнізацыя хрысціянскай культуры на Беларусі ў 16 – 1-ай палове 17 стст.

Рэфармацыя і мадэрнізацыя хрысціанскай культуры

Жыватворнае ўздзеянне перадавых ідэй еўрапейскага Рэнесансу давялося зведаць рэлігіі. У 16 ст. у Заходняй Еўропе пачынаецца шырокі рух супраць засілля каталіцкай царквы, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай Рэфармацыя (ад лац. reformatio —пераўтварэнне, выпраўленне). Прагрэсіўная грамадскасць смела выступала за перагляд, адмену многіх пазіцый, якія забяспечвалі гэтай канфесіі амаль неабмежаваную ўладу. А самае, бадай, галоўнае ў Рэфармацыі, што буржуазія вылучыла ідэю нацыянальнай царквы, даўшы гэтым пачатак узнікненню новай рэлігійнай плыні — пратэстантызму (ад лац. protestans — які пярэчыць, не згаджаецца). Найбольш вядомыя яго накірунку ў нас — кальвінізм і лютэранства. Адданым прыхільнікам, пратэктарам Рэфармацыі ў ВКЛ быў Мікалай Радзівіл Чорны, які добра разумеў ролю незалежнай нацыянальнай царквы ў спыненні агрэсіі з боку праваслаўнай Масковіі і каталіцкай Польшчы. У 1553 г. ён заснаваў у Бярэсці першы евангелічны збор і адкрыў першую на сучаснай тэрыторыі Беларусі друкарню. Да працы ў ёй запрасілі вучня славутага галандскага гуманіста Эразма Ратэрдамскага Бернарда Ваявудку — вядомага на той час кракаўскага матэматыка і друкара. За 1553— 1554 гг. у гэтай друкарні ім былі выдадзены "Катэхізіс", працы Хрыстафора Імплера "Пералік дзесяці запаветаў гасподніх..." і Урбана Рэгіўса "Спосабы і звычаі некаторыя асцярожныя..." Невядома яшчэ, што зрабіў бы гэты чалавек, каб не трагічны выпадак: патануў у ліпені 1554 г. Абсталяванне друкарні прадалі ў Кракаў, а новую Мікалай Радзівіл адкрыў толькі ў 1558 г., якая праіснавала да 1570 г. За гэтыя гады тут выйшла каля 40 выданняў, у тым ліку славутая Радзівілаўская (Берасцейская) Біблія і адзін з самых першых на Беларусі твораў свецкага характару "Размова паляка з ліцвінам". Кнігі ў Бярэсці выдаваліся на лацінскай і польскай мовах. Пры непасрэдным садзеянні Мікалая Радзівіла - Чорнага пачалі выдаваць кнігі Сымон Будны, Мацей Кавячынскі і Лаўрэнцій Крышкоўскі. На сродкі князя Мікалая Радзівіла Чорнага быў закладзены ў 1563 г. евангелічны рэфармацкі збор і ў Менску. Паміраючы, князь загадаў скласці (27 мая 1565 г.) тэнстамент на беларускай мове, хаця на службе часта карыстаўся польскай мовай.

Прастэстантызм у форме кальвінізму прынялі таксама буйныя беларускія феадалы Кішкі, Сапегі, Хадкевічы. Пазней ён распаўсюдзіўся і ў асроддзі сярэдніх пластоў насельніцтва. У 50-я гг. 16 ст. пратэстанцкія абшчыны ўзнікалі Ў Нясвіжы, Бярэсці, Клецку, Ляхавічах, Койданаве, Новагародку і іншых месцах, пераважна ў заходняй частцы ВКЛ.

Нягледзячы на шэраг неспрыяльных фактараў для існавання на Беларусі Рэфармацыі, усё ж паспела і тут скласціся свая адметная пратэстанцкая музычная традыцы. Найбольш вядомы яе твор "Песня пра небяспечнасць чалавечага жыцця" Цыпрыяна Базыліка (працаваў пад апекаваннем самога Мікалая Радзівіла Чорнага). Дачыненне перадавых людзей беларускага народа заходнееўрапейскай культуры ў значнай ступені забяспечвалася тым, што некаторыя з іх пісалі і выдавалі свае літаратурныя. творы на латыні, якая для многіх тады не стварала моўнага бар’ера. У сваю чаргу выкарыстанне ў такіх мэтах латыні садзейнічала і азнаямленню народаў Еўропы з беларускай культурай. Што ж датычыць паэзіі ў нашым краі, дык яна ўвогуле тут не з беларускай мовы, а з латыні.

Найбольш буйнымі беларускімі паэтамі-лаціністамі з’яўляліся Мікола Гусоўскі (каля 1480 — 1533) і Ян з Вісліцы (Ян Вісліцкі; 1480 —20-я гг. 16 ст.). Працяглы час жывучы і працуючы ў адрыве ад роднага дома, яны і ў такіх умовах не пераставалі думаць пра інтарэсы свайго народа. Вось чаму Мікола Гусоўскі ў сваім найлепшым і найбольш вядомым творы "Песня пра зубра", напісаным у асноўным за мяжой (пачаў у Рыме па просьбе папы Льва X, якога вельмі цікавіла паляванне на гэтага ляснога волата, скончыў на радзіме, а выдаў у 1523 г. у Кракаве), з такой любоўю адлюстраваў падзеі і з’явы роднага яму края: беларускую прыроду, заняткі і быт, звычаі і вераванні яго людзей. Знаходзім у "Песні" літаратурна пераказаныя па-латыні беларускія народныя прыказкі і прымаўкі, выслоўі тагачаснай жывой народнай мовы. Да таго як перакласці гэты твор у 1969 г. на беларускую мову (Язэп Семяжон), ён ужо выдаваўся на польскай, чэшскай, літоўскай, рускай і іншых мовах. Вядомы таксама лацінамоўныя вершы Мікалая Гусоўскага "Суцяшэнне" і "Да св.Сэбасцяна", паэмы "Новая і славутая перамога над туркамі", "Жыццё і подзвігі св. Гіяцынта". Разам з іншымі прагрэсіўнымі прадстаўнікамі беларускай культуры Мікола Гусоўскі вельмі добра разумеў ролю роднай культуры ў фарміраванні этнічнага адзінства людзей свайго края і пры нагодзе імкнуўся ва ўсім спрыяць яе (культуры) узбагачэнню, пішучы нават і па-латыні.

Многа агульнага з Міколам Гусоўскім можна знайсці ў лёсе Яна Вісліцкага, пра творчасць якога мы незаслужана яшчэ і сёння мала пішам і гаворым, хаця яго пяру належыць цікавы твор "Bellum Prutenum" ("Пруская вайна", 1516, Кракаў), прысвечаны ў асноўным Грунвальдскай бітве 1410 г. Гэтая "паэма стаіць каля вытокаў жанру гістарычнай эпапеі ў польскай, беларускай і літоўскай літаратурах".

Так гістарычна і, зразумела, геаграфічна склалася, што з апошняй чвэрці 16 ст. асабліва пашыраюцца культурныя сувязі беларускай народнасці з польскай. Садзейнічала гэтаму падпісанне ў 1385 г. Крэўскай уніі, якая адкрыла шлях для пранікнення на тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага, галоўным чынам у яго заходнія раёны, каталіцызму і польскай культуры. На першым часе кантакты паміж беларускай і польскай культурамі як культурамі блізкароднаснымі, славянскімі, былі ўзаемавыгаднымі, прыносілі карысць адна адной. Адносна выгоднасці такіх узаемасувязяў для беларускай культуры можна спаслацца на выданне ў Кракаве ў 1491 і 1493 гг. першых надрукаваных кірылічным шрыфтам кніг "Актохі", "Часаслоў", "Трыедзень посная" і "Трыедзень каляровая". Належала гэтая друкарня (адчынена ў 1490 г.) нямецкаму купцу Фіёлю Швайпольту. Сваю працу яна пачала ў гэтым горадзе на некалькі гадоў раней за польскую. Вядомы таксама шматлікія факты навучання беларускай моладзі ў вышэйшых навучальных установах Польшчы. Праз яе тэрыторыю бесперашкодна ездзілі ў краіны Заходняй Еўропы беларускія вучоныя і асветнікі, якія знаёміліся там з лепшымі дасягаеннямі ў галіне навукі і культуры. Невыпадкова ў беларускай культуры 14 – 16 стст. так выразна адчуваецца подых усяго перадавога, прагрэсіўнага, што паспела пад гэты час назапасіць заходнееўрапейская культура. Яе здабыткі ўмела цанілі і творча пераносілі на родную глебу Мікола Гусоўскі, Францішак Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і іншыя патрыярхі беларускай культуры. I вельмі важна, што павышэнне адукацыйнага ўзроўню, прафесійнага майстэрства за мяжой ніколі не з'яўлялася для беларуская інтэлігенцыі прычынай адрыву ад роднай зямлі. Наадварот, сама паездка ў іншыя краіны часцей за ўсё была ні чым іншым, як праявай клопатаў аб будучыні сваёй радзімы.

Інтэрнацыянальнае, больш канкрэтна еўрапейскае ў нацыянальна-беларускім — асабліва добра відаць у плённай дзейнасці нашага славутага асветніка, гуманіста і першадрукара Францішкі Скарыны, які за мяжой атрымаў не толькі вышэйшую адукацыю, але і стаў доктарам навук. Такая з’ява, вядома, не магла не адбіцца на яго адносінах да пашырэння кантактаў беларускага народа з краінамі Еўропы ў галіне культуры. Да ліку яго перакладных друкаваных выданняў адносяцца 23 кнігі Бібліі, апублікаваныя ў Празе ў 1517 —1519 гг. Да гэтага Біблія пабачыла свет толькі ў нямецкай (1445) і чэшскай (1448) мовах. Украінцы на сваёй роднай мове атрымалі такую кнігу ў 1555 г., палякі — у 1561 г., літоўцы — у 1660 г., рускія — у 1751 г. Змест выдадзенай Скарынам Бібліі, зразумела, нічога не меў мясцовага, беларускага. Факты і падзеі, што выкладаліся на старонках Бібліі, датычылі далёкіх і не заўсёды рэальных падзей і народаў. Мясцовы матэрыял не лёг у аснову нават і такіх неперакладных выданняў Скарыны, як "Псалтыр" (Прага, 1617 і Вільня, 1525), "Малая падарожная кніжыца" (Вільня, 1522), "Апостал" (Вільня, 1525). Затое як у перакладных, так і ў неперакладных выданнях Скарыны было зроблена смелае і ўдалае ўнясенне беларусізмаў у кніжнаславянскую мову, што асабліва назіраецца ў "Псалтыры", напісаным у якасці школьнага дапаможніка для дзяцей. Гэта акурат і абавязвала аўтара зрабіць змест яго больш даступным для данай узроставай катэгорыі людзей. Аднак, паводле меркаванняў спецыялістаў-мовазнаўцаў, такое свядомае парушэнне Скарынам кніжнаславянскай мовы не зайшло далёка. "Нягледзячы на тое, — піша У.Анічэнка, — што Скарына зрабіў смелы крок у беларусізацыі Бібліі, насыціўшы яе беларускімі моўнымі сродкамі ў большай ступені, чым неперакладныя выданні, несумненная перавага кніжнаславянскіх рыс дае падставу лічыць яго літаратурна-пісьмовую спадчыну ты-повым узорам беларускага тыпу кніжнаславянскай мовы".

Існуюць і такія меркаванні, што мова Скарынавых перакладаў Бібліі — гэта мова царкоўнаславянская "з рознай ступенню насычанасці народна-размоўных элементаў". Асабліва шмат іх у прадмовах і праваслоўях Скарынавых кніг. У кнігах нашага першадрукара сустракаюцца ўласцівыя для старабеларускай мовы фрыкатыўнае "г", пераход "ж" у "з", прыстаўныя "і" і "в" перад "о", падваенне зычных і г.д.

У выдавецкай справе Ф.Скарына змог узняцца на такі прафесійны ўзровень, што яго друкарская дзейнасць зрабіла дабратворны ўплыў не толькі на кнігадрук Расіі і Украіны, але і на многія іншыя краіны Еўрояы, у прыватнасці Польшчы, Германіі, Румыніі, Малдовы і іншых. Кнігі беларускага першадрукара "былі настолькі дасканалыя ў мастацкіх і тэхнічных адносінах, што некаторы час з’яўляліся прадметам пераймання для лепшых майстроў кнігадрукавання..." еўрапейскіх краін. Дзякуючы плённай дзейнасці Ф.Скарыны, беларусы сталі чацвёртымі — пасля чэхаў, палякаў і чарнагорцаў — з славянскіх народаў уладальнікамі ўласнага друкаванага слова.

Як нікому іншаму, беларуская культура абавязана ф.Скарыну сваім выхадам у Еўропу, што рабілася ім з вялікіх патрыятычных пачуццяў, сыноўскай павагі да радзімы. Яму належаць глыбокія па моцы ўздзеяння на этнічную самасвядомасць чалавека словы: "Понеже от прирождения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птицы, летающие по воздуху, ведають гнезда своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують вири своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих, — тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имеють"

Стаць вялікім патрыётам дарагой Бацькаўшчыны Ф.Скарыну, акрамя ўсяго ўнутрана ўласцівага яму, дапамагло яшчэ тое асяроддзе, у якім давялося жыць у бурлівай Празе, якая рашуча імкнулася вызваліцца ад засілля латыні і нямецкай мовы. Ён не мог не быць знаёмы з патрыятычным выказаннем свайго сучасніка чэха Віктарына Карнэля: "Хоць я мог бы пісаць па-латыні, як іншыя, мне падобныя, аднак, паколькі я ведаю, што я чэх, я жадаю латынь толькі вывучаць, пісаць жа і гаварыць — па-чэшску".

Духу эпохі Адраджэння і Рэфармацыі цалкам адпавядала дзейнасць нашага вялікага гуманіста і асветніка, тэолага і рэлігійнага рэфарматара, філолага і паэта Сымона Буднага (1530 — 1593), які ў чэрвені 1652 г. паклаў пачатак друкаванню кніг на беларускай народнай мове на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Разам з ім гэтую гістарычнай важнасці справу рабілі браты Кавячынскія і прапаведнік Лаўрэнцій Крышкоўскі. Выдадзеная ў Нясвіжскай друкарні скарынаўскім шрыфтам кніга называлася "Катыхізіс". У кастрычніку таго ж года ў гэтай друкарні яны выдалі другу беларускую кнігу "Об оправданнн грешнага человека перед богом". Пра цёплае стаўленне Сымона Буднага да беларускай мовы можна меркаваць са змешчанага ў "Катыхізісе" звароту да маладых Радзівілаў: "...абы ваши княжацкие милостиі не только в чужоземских языках кохали, але бы ся теж... и того здавна славного языка словенского розмиловати и онымі ся бавити рачыли. Слушная 6о реч ест, абы ваши княжацкий милости того народу языка миловати рачыли, в котором давные предки... отцы вашых княжацких милости славные преднейшне преложества несуть". Шануючы сваё і заклікаючы да гэтага астатніх, Сымон Будны адначасова шмат: зрабіў, каб і прагрэсіўныя ідэі Адраджэння і Рэфармацыі знаходзілі шырокае распаўсюджванне на ўсім абсягу роднай Бацькаўшчыны.

Трохі пазней беларускамоўныя кнігі пачалі выдаваць у Цяпіне (1565— ?; каля Лепеля), Заблудаве (1568, Гродзеншчына), дзе ў 1569 г. І.Федаровіч і П.Мсціславец надрукавалі "Евангелле вучыцельскае".

Актыўнымі праваднікамі найлепшых духоўных багаццяў іншых народаў на беларускую землю былі і шмат якія іншыя асветнікі, перадавыя людзі нашага края, пра што можа сведчыць і з’яўленне ў канцы 16 ст. на беларускай мове вядомага твора арабскіх філосафаў 11 ст. "Арыстоцелевы врата" з устаўкамі з твораў Майманіда.

Свабоднаму ўступленню ў кантакты з іншымі народамі садзейнічала добрае веданне адукаванымі людзьмі Беларусі іншаземных моў. Акрамя роднай многія з іх дасканала валодалі польскай, царкоўнаславянскай, лацінскай, грэчаскай, стараяўрэйскай і іншымі. Дзякуючы гэтаму, пэўная частка продкаў, асабліва творчай і навуковай інтэлігенцыі ВКЛ, была не толькі білінгвістьгчнай, але і полілінгвістычнай. А вось што датычыць афіцыйнага, дзяржаўнага жыцця, то тут уладарна панавала адна-адзіная старабеларуская мова, што зусім лагічна, паколькі яна была роднай для пераважнай большасці насельніцтва краіны. Ужыванне ў дадзеных мэтах толькі адной мовы спрошчвала ўсю працу па арганізацыі службовага справаводства, вяло да эканоміі дзяржаўных, народных сродкаў. Шанаваць, выступаць у абарону роднага слова вучыў беларускіх асветнікаў набыты іншымі народамі Еўропы вопыт, у якой так пашырылася ўжыванне латыні, што часта несла сур’ёзную пагрозу для нацыянальных моў. Вось, прыкладам, з якім папярэджаннем да свайго народа адносна псавання нямецкай мовы лацінскайвыступіў вядомы дзеяч нямецкай Рэфармацыі Марцін Лютэр (1483 — 1546): "Ды калі мы не ўгледзім, што мы дазволілі языкам разбалтацца, дык мы нарэшце даб’ёмся таго, што ні па-латыні, ні па-нямецку не зможам правільна гаварыць і пісаць". Гэта была досыць смелая думка, бо прэстыжнасць латыні з'яўлялася тады непахіснай, і нават многія знакамітыя мысліцелі, гуманісты прынародна называлі свае родныя мовы варварскімі. Таму трэба прызнаць зусім правільным, што ў Вялікім Княстве Літоўскім старабеларуская мова як дзяржаўная карысталася пэўным прыярытэтам, мела ўсебаковую падтрымку ад афіцыйнай улады.

Рэфармацыя шырокі сацыяльна.-палітычны і ідэалагічны рух ў Еўропе, накіраваны супраць рымска-каталіцкай царквы і яе ролі ў палітычнай сістэме грамадства; прывёў да ўзнікнення розных форм пратэстанізму. Ідэйнымі крыніцамі Рэфармацыі былі гуманізм эпохі Адраджэння і сярэдневяковыя ерасі. Гуманісты выступалі з крытыкай сярэдневяковага светапогляду і абгрунтавалі прынцыпы буржуазнага індывідуалізму. Галоўнае месца ў ідэалогіі займала вучэнне пра тое, што для выратавання душы верніка не патрабуецца пасрэдніцтва царквы, таму адмаўлялася неабходнасць яе існавання з ўсёй іерархіяй на чале з папам рымскім. Адзшай крыніцай веры было абвешчана Свяшчэннае пісанне — Біблія; адмаўлялася Свяшчэннае паданне (патрыстыка, прынятыя на царкоўных саборах заканадаўчыя акты, папскія пасланні, дэкрэты і інш.). Ідэолагі Рэфармацыі патрабавалі адмены царкоўнай дзесяціны і іншага каталіцкага культу, секулярызацыі (адчужэння) царкоўнай маёмасці (найперш зямельнай) на карысць дзяржавы і прыватных асоб, стварэння самастойных дэмакратычных і самакіравальных танных нацыянальных цэркваў. Пачаткам Рэфармацыі лічыцца выступленне 31.10.1517 прафесара тэалогіі Вітэнбергскага універсітэта ў Германіі М.Лютэра, у якім ён асудзіў гандаль папскімі індульгенцыямі. У ліку вядучых тэарэтыкаў Рэфармацыі былі тэолагі са Швейцарыі У.Цвінглі і Ж.Кальвін (бюргерска-буржуазны кірунак) і германскі святар Т.Мюнцэр (сялянска-плебейскі кірунак).

У Беларусі Рэфармацыя была абумоўлена глыбокімі сацыяльна-гістарычнымі прычынамі і паўплывала на ўсе бакі народнага жыцця. Рост гарадоў, развіццё рамесніцтва і гандлю, абвастрэнне класавых супярэчнасцей, сутыкненне эканамічных і палітычных інтарэсаў розных сацыяльных груп, культурны ўздым стваралі спрыяльныя ўмовы для яе пашырэння. Гараджане імкнуліся вызваліцца ад феадальнай залежнасці, магнаты і шляхта разлічвалі захапіць багацце і зямелныя ўладанні царквы, гарадскія нізы і сялянства змагаліся супраць уціску свецкіх і царкоўных феадалаў, хоць сялянскія масы не прынялі шырокага ўдзелу ў рэфармацыйным працэсе.

На фарміраванне Рэфармацыі ў Беларусі паўплывалі заходнееўрапейскі гуманізм, гусіцкая ідэалогія, вучэнні правадыроў еўрапейскай Рэфармацыі (асабліва кальвінізм), ідэі рускага вальнадумства. Прагрэсіўная грамадская думка Расіі, рацыяналістычныя ерасі Ф.Касога, Іпація, якія жылі ў Беларусі, М.Башкіна садзейнічалі фарміраванню радыкальнага кірунку беларускай Рэфармацыі. Першыя пратэстанцкія абшчыны ўзніклі да сярэдзіны 16 ст. У 1535 слуцкі князь Юрый Алелькавіч выдзеліў зямельны ўчастак для лютэранскай царквы ў Слуцку. Аднак лютэранства тут не атрымала такога вялікага пашырэння, як кальвінізм, які больш адпавядаў традыцыйным каштоўнасцям вольнасці магаатаў і шляхты. У 1550-я г. ў духу кальвінізму рэфармаваны цэрквы ў Нясвіжы, Брэсце, Клецку, Ляхавічах, Койданаве, Навагрудку, пазней ў Віцебску, Мінску, Полацку, Глыбокім, Івянцы, Оршы, Смаргоні і іншых. Рэфармацыю падтрымалі буйныя феадалы: Радзівілы (гал. пратэкгарам кальвінізму ў ВКЛ быў М.Радзівіл Чорны), Кішкі, Сапегі, Хадкевічы, Тышкевічы і іншыя. У 1557 у Вільні адбыўся ўстаноўчы сінод пратэстанцкіх абшчын ВКЛ. Да 1560 рэфармацыйны рух у Беларусі набыў стройную кальвінісцкую арганізацыю, якая адрознівалася ад заходнееўрапейскага кальвінізму большай цярпімасцю. Пры пратэстанцкіх абшчынах адкрываліся школы, шпіталі, друкарні. У 1560-я г. адбыўся раскол кальвінісцкага лагера. 3 яго вылучыўся радыкальна-рэфармацыйны кірунак — антытрынітарыі (прыхільнікі арыянства), якія крытыкавалі асновы феадалізму, падтрымлівалі патрабаванні нізоў. Пераемнікамі антытрынітарыяў былі сацыніяне. Своеасаблівасцю Беларусі бьшо тое, шго ў рэфармацыйным руху ўдзельнічалі і выхадцы з праваслаўнай царквы (напрыклад, дыякан з Віцебска Кала-дынскі). Пасля заключэння Люблінскай уніі 1569 у Беларусі пачалося наступленне контррэфармацыі, большасць магнатаў перайшла ў каталіцтва, што прадвызначыла паступовае згасанне Рэфармацыі. У 17 ст. большасць пратэстантаў была вымушана вярнуцца ў каталіцызм; тыя, што засталіся пратэстантамі, абмяжоўваліся ў правах. У 1658 прынята пастанова сеймавага суда аб выгнанні антытрынітарыяў з Рэчы Паспалітай. Рэфармацыя акгыўна ўздзейнічала на духоўныя працэсы. 3 ёю звязана фарміраванне беларускай народнасці і станаўленне нацыянальнай самасвядомасці, пашырэнне кнігадрукавання, развіццё літаратуры, мастацтва, асвет-ніцкай дзейнасці. Публіцыстыка рэфарматараў узбагаціла ідэйны змест беларускай літаратуры, яе тэматыку, жанры і стылі. Рэфармацыйнае кнігадрукаванне апіралася на значную выдавецкую базу, у свет выходзіла тэматычна разнастайная літаратура (кананічныя кнігі, палемічныя творы, буквары, граматыкі). Рэфармацыйныя друкарні дзейнічалі ў Брэсце, Лоску, Любчы, Нясвіжы. Яны ствараліся пры падтрымцы магнатаў і шляхты. Іх кіраўнікамі пераважна былі выхадцы з Польшчы, а памочнікамі — мясцовыя жыхары. У ліку першых у 1553 заснавана рэфармацыйная друкарня ў Брэсце, якая была і першай друкарняй на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Амаль уся прадукцыя Рэфармацыйных кніг (за выключэннем кірылічных выданняў Нясвіжскай друкарні і Евангеяля В. Цяпінскага) выходзіла на польскай, у меншай ступені на лацінскай мовах. Найбольш значнымі былі выданні перакладаў і рэдак-цый Бібліі ці яе асобных кніг (Брэсцкая біблія 1563, Нясвіжская біблія 1572, Новы Запавет 1574, выдадзены ў Лоскай друкарні і інш.). Рознабаковыя праблемы царкоўна-рэлігійнай дагматыкі, адносіны рэ-фармацыйнага руху да дзяржаўнай і духоўнай улады асвятляліся ў рэлігіозна-багаслоўскіх і палемічных творах. Рэфармацыйныя кнігі вылучалася высокай удзельнай вагой свецкіх арыгінальных і перакладных выданняў: выдаваліся гістарычныя творы, павучальныя трактаты, пераклады антычных аўтараў, дзеячаў сярэдневяковай культуры і эпохі Адраджэння, юрыдычная, вучэбная і педагагічная літаратура, паэтычныя зборнікі, панегірыгі. Асаблівай разнастайнасцю свецкіх твораў вызначалася прадукцыя Любчанскай друкарні. У 2-й палове 16 — 1-й палове 17 ст. рэфармацыйныя выданні складалі каля 30% з 1,5 тысяч кніг, надрукаваных у ВКЛ; усяго рэфармацыйныя друкарні на тэрыторыі Беларусі выдалі больш за 170 найменняў кніг (прыкладна 12%). З’явіліся кальвінскія зборы, якія нярэдка будаваліся як храмы-крэпасці. У 2-й палове 16 ст. пашырылася лінейная сістэма нотнага пісьма, што паўплывала на развіццё новых форм царкоўных спеваў і свецкай музычнай культуры. Рэфармацыя падарвала аўтарытэт афіцыйнай тэалогіі, садзейнічала развіццю свецкіх ведаў.

 

 

Літаратура

 

  1. Подохшин,С.А Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая половина XVI — начало XVII в.). Мн., 1970.
  2. Падохшын,С.А. Філасофская думка эпохі Адраджэння у Беларусі: Ад Францыска Скарыны да Сімяона Полацкага. Мн., 1990.
  3. К о п ы с с к н й, З.Ю. Социально-политическое развитие городов Белоруссии в XVI — первой половнне XVII в. Мн., 1975.
  4. М в а н о в а Л.С. Источннкн по истории реформации в Белоруссии // Белороссика: Книговедение, источники, библиография. Мн., 1980.
  5. Д м н т р и е в, М.В. Православе и реформация: Рефор-мационные движения в восточнославянскнх землях Речи Посполитой во второй половине XVI в. М., 1990.
  6. Грыцкевіч А. Дзейнасць Віленскага Сінода рэфармацкіх абшчынаў у ВКЛ. Мн.,1995.
  7. Ш а л ь к е в і ч,В.Ф. Гісторыя палітычнай і прававой думкі Беларусі. Мн., 1999.
  8. Ю х о, И. А. Правовое положенне населення Белоруссии в XVI в. Мн., 1978.
  9. Очерки истории философской н социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973.
  10. Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьскнй период). Мн., 1977.
  11. Чамярыцкі, В. А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969.
  12. Ю х о, И. А. Правовое положенне населення Белоруссии в XVI в. Мн., 1978.
  13. Очерки истории философской н социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973.
  14. Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии (дооктябрьскнй период). Мн., 1977.
  15. Чамярыцкі, В. А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969.
  16. Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. Мн., 1975.
  17. .Скарына і яго эпоха. Мн., 1990.
  18. Лыч, Л., Навіцкі, У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1997.
  19. Качаноўскі, У.У. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1994.
  20. Энцыклапедыя. Літаратура і мастацтва. Т. 1-5. Мн., 1984-1989.
  21. Энцыклапедыя. Гісторыя Беларусі. Т. 1-6. Мн., 1993-2000.
  22. Kosman, M. Reformacja i kontrreformacja w Wielkim Ksienstwe Litewskim… Wroclaw., 1973

 

 

Opanasenko
Написал полезное: Opanasenko


ВВЕРХ

meta.ua Яндекс.Метрика

(c) Дизайн-група "Dolphins"